
Удзел у XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
- Details
- Створана 20.03.2026 11:18
Намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава і загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова прынялі ўдзел у рабоце XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
На пляцоўцы Віцебскай вобласці ў выставачным комплексе «БелЭкспа» з 17 па 22 сакавіка абласная бібліятэка прадставіла выставу «Жанчыны Віцебскай вобласці». Для гасцей гэтага знамянальнага форуму загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова падрыхтавала найбольш яркія публікацыі пра прадстаўніц Прыдзвінскага краю ад Рагнеды і святой Еўфрасінні Полацкай да нашых сучасніц: жанчын у навуцы, культуры і літаратуры, мастацтве і спорце.
Намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Камендантава выступіла з дакладам пра камплектаванне публічных бібліятэк рэгіёна на пасяджэнні Рэспубліканскага бібліятэчнага савета па тэме «Камплектаванне бібліятэчных фондаў. Падыходы і практыка», які прайшоў у рамках форуму. Мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі аб'яднала кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэчнай сферы з усёй краіны, прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


































