
Свята інтэлекту і добрага настрою
- Details
- Створана 20.03.2026 11:04
Літаратурны квіз «І слова застанецца вечным...», прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі, адбыўся 17 сакавіка ў абласной бібліятэцы ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай».
Студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа з азартам спаборнічалі ў веданні гісторыі кніг і бібліятэк, угадвалі творы класікаў беларускай і рускай літаратуры па фрагментах з кінафільмаў.
У атмасферы інтэлектуальнага саперніцтва сярод літарнай блытаніны ўдзельнікі шукалі і знаходзілі прозвішчы вядомых людзей, жыццё і творчасць якіх звязаны з Віцебшчынай.
Сустрэча завяршылася ўзнагароджваннем пераможцаў і добрым настроем усіх удзельнікаў.


































