
Рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы»
- Details
- Створана 25.03.2026 14:05
Абласны адборачны этап адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы» традыцыйна правялі ў першы месяц вясны Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і Віцебскі абласны савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Мастацкімі сродкамі малюнка конкурс працягвае працу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памяці пра ахвяры вайны і Халакоста на тэрыторыі Беларусі.
У абласной бібліятэцы прайшла выстава творчых работ удзельнікаў абласнога этапу: навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах і мастацкіх школ, палацаў дзяцей і моладзі горада Віцебска і Віцебскай вобласці. Малюнкі ацэньваліся ў трох узроставых катэгорыях (7–9, 10–12 і 13–15 гадоў) па намінацыях «Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачыма дзяцей», «Мая сям'я і Вялікая Перамога» і «Дзеці малююць герояў ВАВ».
Прадстаўляем вашай увазе відэаагляд творчых работ усіх удзельнікаў адборачнага этапу конкурсу дзіцячага малюнка, каб убачыць, як юныя мастакі выказваюць сваю любоў і павагу да гісторыі сваёй краіны, да памяці абаронцаў Айчыны, да гераічных подзвігаў воінаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.


































