
Інтэлектуальная віктарына «Вялікія правы маленькага грамадзяніна»
- Details
- Створана 25.03.2026 14:28
У рамках праекта «#PROважнае» ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з вучнямі сярэдняй школы №18 імя У.С. Смятаніна. Маленькім грамадзянам расказалі пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – галоўны дакумент, па якім жыве наша краіна!
Вольга Турчын, супрацоўнік агульнай чытальнай залы, даступна і цікава растлумачыла асноўныя правы і абавязкі ўсіх беларусаў, а таксама абмеркавала з дзецьмі важныя каштоўнасці беларускага грамадства, замацаваныя ў асноўным законе.
Дзеці з вялікай цікавасцю выконвалі тэматычныя заданні, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, праяўлялі свае веды ў інтэлектуальных спаборніцтвах.


































