
Захавальнікі гісторыі, стваральнікі будучыні
- Details
- Створана 03.04.2026 16:00
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Нам разам жыць завешчана гісторыяй», які складаецца з планшэтнай выстаўкі і кніжнай экспазіцыі.
Дакументальна-мастацкая выстава «Міністры замежных спраў Імперыі (1802–1917): погляд з мінулага ў будучыню» – не проста збор архіўных матэрыялаў, а маштабнае палатно, якое разглядае гісторыю расійскай дыпламатыі скрозь прызму персанальнага ўкладу кіраўнікоў Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі ў абарону і прасоўванне інтарэсаў.
Выстава – вынік сумеснага творчага гісторыка-дыпламатычнага праекта Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка, кіраўніка аддзялення Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Віцебску Ігара Дзямяненкі, які прадставіў яе змястоўны аспект, адзначыўшы ўнікальнасць матэрыялаў.
У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі кіраўнікоў МЗС, іх дасягненні, аўтарскія публікацыі і архіўныя дакументы з фондаў Гісторыка-дакументальнага дэпартамента МЗС Расіі і Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анжаліка Нікіціна і Вячаслаў Дурноў, кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сысоеў, саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Ваньке, намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў.
Асаблівую значнасць мерапрыемству надало ўдзел прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, устаноў культуры, адукацыі, а таксама моладзі – студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Для будучых юрыстаў дотык да сапраўдных гістарычных дакументаў стаў важным урокам служэння Айчыне.
Планшэтная выстава дапоўнена экспазіцыяй «Дыпламатыя: гісторыя і сучаснасць», якая ўключае выданні з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», рарытэты з фонду аддзела рэдкай кнігі і выданні з агульнай чытальнай залы абласной бібліятэкі. Кніжная выстаўка наглядна пацвярджае: фундамент нашага сяброўства закладваўся стагоддзямі, а яго трываласць – залог нашага агульнага росквіту.
Акунуцца ў атмасферу высокай дыпламатыі і кніжнага мастацтва можна ў галерэі 1-га паверха і ў выставачнай зале «Ex Libris» да 30 красавіка.


































