
Студэнты пашыраюць веды пра гісторыю Саюзнай дзяржавы
- Details
- Створана 06.04.2026 09:13
У рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі студэнты Віцебскага філіяла МІПСА наведалі выставы, якія расказваюць пра агульную гісторыю, культурныя сувязі і дасягненні дзвюх краін.
У галерэі 1-га паверха госці пазнаёміліся з планшэтнай выставай «Міністры замежных спраў Імперыі (1802–1917): погляд з мінулага ў будучыню». Гэта экспазіцыя дала магчымасць зірнуць на гісторыю расійскай дыпламатыі праз прызму асабістага ўкладу кіраўнікоў Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі для абароны і прасоўвання інтарэсаў краіны на сусветнай арэне.
У выставачнай зале «Ex Libris» студэнты вывучылі выданні з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», а таксама дакрануліся да рарытэтных экспанатаў з фонду аддзела рэдкай кнігі. Выстава «Нам разам жыць завешчана гісторыяй» стала сапраўдным адкрыццём: тут можна было ўбачыць факсімільныя выданні Францыска Скарыны і Івана Фёдарава, адчуць подых часу і ўсвядоміць каштоўнасць навуковай спадчыны Казіміра Семяновіча.
Завяршылася сустрэча аглядна-інфармацыйнай экскурсіяй па абласной бібліятэцы.


































