
Кнігі, якія можна адчуць: абласная бібліятэка перадала часопісы пансіянату «На Дзвіне»
- Details
- Створана 10.04.2026 13:41
Абласная бібліятэка перадала ў дар партыю спецыялізаванай літаратуры Віцебскаму сацыяльнаму пансіянату «На Дзвіне».
Атрымальнікамі сталі падапечныя аддзяленні рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў па зроку і з парушэннем слыху.
У склад дарунка ўвайшлі часопісы, надрукаваныя рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля. Для людзей з асаблівасцямі зроку такія выданні – гэта не проста крыніца інфармацыі, а магчымасць самастойна чытаць і заставацца на сувязі са светам.
Гэта ініцыятыва – частка пастаяннай работы бібліятэкі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Мы імкнемся да таго, каб чытанне было даступна кожнаму, незалежна ад фізічных асаблівасцей. Перадача літаратуры стала яшчэ адным добрым прыкладам паспяховага супрацоўніцтва бібліятэкі і сацыяльных устаноў нашага горада.

Дарэнне спецыялізаванай літаратуры


































