
Конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы
- Details
- Створана 24.04.2026 14:12
Віцебская абласная бібліятэка прымала таленавітых чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы ў рамках XXIV Велікоднага фестывалю ў г. Віцебску.
Традыцыйна ў праграме свята цэлая палітра яркіх і натхняльных падзей – конкурсы, творчыя сустрэчы, семінары, чытанні і асветніцкія мерапрыемствы, прызначаныя для ўзбагачэння духоўнага жыцця нашага рэгіёна.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Віцебскі рэгіянальны філіял ААТ «Белкніга» падтрымаў літаратурны конкурс і прадаставіў сувеніры для пераможцаў.
Упершыню абласная бібліятэка расчыніла свае дзверы для ўдзельнікаў конкурсу чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы ў 2022 годзе, і з таго часу ён стаў важнай часткай бібліятэчнага жыцця. Госці зноў сабраліся тут 23 красавіка для таго, каб дакрануцца да высокіх узораў духоўнай літаратуры, пачуць цудоўныя вершы і прозу, прысвечаныя вечным тэмам веры, надзеі, любові і, вядома ж, Светламу Хрыстову Уваскрэсенню.
У гэтым годзе конкурс уключаны ў рэспубліканскую культурна-асветніцкую акцыю «Бібліяноч-2026».
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося з удзелам кіраўніка аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі, протаіерэя Андрэя Смольскага, намесніка дырэктара бібліятэкі Вольгі Камендантавай, старшыні журы – заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні Віцебскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Асаблівым упрыгожаннем праграмы сталі выступленні юных артыстаў – кампазіцыя «Чаму прыходзіць Вялікдзень?» ад навучэнцаў сярэдняй школы № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенка і кранальны верш «Аповед маленькага анёла» ў выкананні Соф'і Шчарбаковай і ўдзельнікаў аб'яднання па інтарэсах «Батлейка» сярэдняй школы № 16 г. Полацка.
У конкурсных намінацыях «чытальнік духоўнай прозы і паэзіі» і «паэт» прынялі ўдзел каля ста чалавек ва ўзросце ад 6 да 88 гадоў.
У склад журы конкурсу ўвайшлі прадстаўнікі Віцебскай абласной філармоніі, Беларускага тэатра «Лялька», Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча, Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Судзейская калегія ацэньвала не толькі тэхніку чытання, але і глыбіню разумення твора, яго эмацыйную падачу і адпаведнасць узросту. Па выніках конкурсных выступленняў вызначаны ўладальнікі Дыпломаў I, II і III ступені, а таксама спецыяльных прызоў.
У намінацыі «ПАЭТЫ» лепшымі сталі:
– катэгорыя 7–10 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Анастасія Аляксееўна Піўчэўская, 7 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны»,
кіраўнік Ірына Яўгенаўна Максімава
Дыплом 2 ступені
Мірон Кірылавіч Пашковіч, 8 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны», кіраўнік Ірына Яўгенаўна Максімава
Варвара Аляксандраўна Лаўрэнава, 10 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны», кіраўнік Ірына Іванаўна Ветрава
– катэгорыя 30–60 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Дар'я Аляксандраўна Прохарава, 35 гадоў
Літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Дыплом 2 ступені
Юлія Леанідаўна Віткоўская, 48 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л. М.Філіпенка»
Дыплом 3 ступені
Іна Васільеўна Талкачова, 53 гады,
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенка»
Алеся Васільеўна Волах, 44 гады
ГУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна»
– катэгорыя 60–90 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Наталля Усяславаўна Літвінава, 68 гадоў
Літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Дыплом 2 ступені
Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла, 75 гадоў
Народная літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Зоя Андрэеўна Сегенчук, 88 гадоў
Літаратурны клуб «Натхненне» Віцебскага гарадскога грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Залаты ўзрост»
Дыплом 3 ступені
Антаніна Васільеўна Піваварчык, 67 гадоў
Літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Кацярына Іванаўна Марчанка, 70 гадоў
Народная студыя «Літаратурны каўчэг» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Вікторыя Аляксандраўна Сакалоўская
Віктар Афанасьевіч Асмалоўскі, 87 гадоў
Народная студыя «Літаратурны каўчэг» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Вікторыя Аляксандраўна Сакалоўская
У намінацыі «ЧЫТАЛЬНІК ДУХОЎНАЙ ПАЭЗІІ І ПРОЗЫ»:
– катэгорыя 6–8 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Алана Антонаўна Маёрава, 7 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л. М. Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Дыплом 2 ступені
Ульяна Леанідаўна Краўцова, 7 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Полацка імя І. Я. Аляксеева», кіраўнік Алена Валер'еўна Іванова
Калектыў навучэнцаў 1 «А» класа
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г.Віцебска імя Л. М.Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Дыплом 3 ступені
Мацвей Мятла, 6 гадоў
ДУА «Базавая школа № 15 г. Полацка», кіраўнік Алена Аляксандраўна Гайфуліна
Дуэт: Міхаіл Дзмітрыевіч Баброў, 7 гадоў, і Кірыл Аляксеевіч Вавілонскі, 8 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя У. М. Азіна г. Полацка», кіраўнік Ірына Вітаўна Рудак
Сафія Сяргееўна Красько, 8 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя У. М. Азіна г. Полацка», кіраўніца Ала Дзмітрыеўна Садоўская
– катэгорыя 9–10 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Не прысуджаўся
Дыплом 2 ступені
Варвара Мыслівец, 10 гадоў
ДУА «Гімназія 5 г. Віцебска імя І. І. Люднікава», кіраўнік Людміла Рыгораўна Шарай
Марыя Сяргееўна Сінькевіч, 10 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны», кіраўнік Ксенія Мікалаеўна Макарава
Дыплом 3 ступені
Макар Сяргеевіч Юрчанка, 9 гадоў
ДУА «Гімназія № 1 г.Наваполацка», кіраўнік Ганна Сяргееўна Шайтар
Мацвей Дзмітрыевіч Пятніца, 9 гадоў
ДУА «Гімназія № 1 г. Наваполацка», кіраўнік Ганна Сяргееўна Шайтар
Мілана Вадзімаўна Корсакава, 9 гадоў
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік», кіраўнік Наталля Іванаўна Матылёнак
– катэгорыя 11–12 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Майя Баадураўна Гасашвілі, 11 гадоў
Народны драматычны калектыў «Тэатр» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці», кіраўнік Анастасія Алегаўна Сінькевіч
Дыплом 2 ступені
Ягор Вітальевіч Швец, 11 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Данііл Дзмітрыевіч Шчарбакоў, 12 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны», кіраўнік Вольга Аляксандраўна Панізнік
Дыплом 3 ступені
Калектыў навучэнцаў: Юлія Барысенка, 7 гадоў, Сафія Бяспалава, 7 гадоў, Дамінік Макарэвіч, 11 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Калектыў навучэнцаў: Ягор Лаўроў, Дамінік Макарэвіч, Марыя Мацкевіч, Раман Хацкевіч, Вераніка Хомчанка, Аляксей Хрытанькоў, Ягор Швец, Валерыя Юшчанка, 11 гадоў;
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М.Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Уладзімір Аляксандравіч Шапавалаў, 11 гадоў
Дзіцячы тэатральны калектыў «Праменьчык» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці», кіраўнік Таццяна Васільеўна Кірпічэнка
Валерыя Максімаўна Юшчанка, 11 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л. М. Філіпенка», кіраўнік Іна Васільеўна Таўкачова
Дыплом СПЕЦЫЯЛЬНЫ
Соф'я Канстанцінаўна Шчарбакова, 11 гадоў
Аб'яднанне па інтарэсах «Батлейка» ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», кіраўнік Святлана Іванаўна Кузняцова
– катэгорыя 13–14 гадоў:
Дыплом 1 ступені
Аліса Дзмітрыеўна Шабан, 14 гадоў
ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка», кіраўнік Таццяна Мікалаеўна Шапавалава
Дыплом 2 ступені
Яўгенія Сяргееўна Ляснеўская, 13 гадоў
Дзіцячы тэатральны калектыў «Праменьчык» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці», кіраўнік Таццяна Васільеўна Кірпічэнка
Дыплом 3 ступені
Калектыў навучэнцаў: Барыс Аляксандравіч Аношчанка, Кацярына Аляксандраўна Галяшова, Ганна Ігараўна Ісачанка, Ганна Аляксееўна Калодачкіна, Лізавета Ігараўна Кордзік, Цімур Дзянісавіч Макараў, Ганна Максімаўна Ясянок
ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска», кіраўнік Ірына Міхайлаўна Сакуноўская
– катэгорыя 17 гадоў і старэйшыя:
Дыплом 1 ступені
Іван Трафімаў, 17 гадоў
УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2», кіраўнік Маргарыта Уладзіміраўна Катовіч
Дыплом 2 ступені
Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла, 75 гадоў
Народная літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў» ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Зоя Андрэеўна Сегенчук, 88 гадоў
Літаратурны клуб «Натхненне» Віцебскага гарадскога грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Залаты ўзрост»
Дыплом 3 ступені
Марына Аляксандраўна Тычына, 58 гадоў
Народная літаратурная студыя «Надзвінне» філіяла «Цэнтр рамёстваў», ДУК «Полацкі раённы Цэнтр культуры», кіраўнік Валянціна Віктараўна Сопікава
Анастасія Васільеўна Дубавец, 37 гадоў
Народны драматычны калектыў «Тэатр» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці», кіраўнік Анастасія Алегаўна Сінькевіч
Барыс Пятровіч Старавойтаў, 64 гады
Дарослы фальклорны калектыў «Вярбіначка» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці, кіраўнік Таццяна Васільеўна Кірпічэнка
Конкурс зноў пацвердзіў, што духоўная паэзія і проза знаходзяць жывы водгук у сэрцах людзей розных пакаленняў. Удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і шчырую любоў да духоўнага слова. Арганізатары ўпэўнены, што конкурс і надалей будзе служыць пляцоўкай для раскрыцця талентаў і далучэння жыхароў Віцебскага рэгіёна да чытання і вывучэння шматвяковай літаратурнай спадчыны.


































