
Святочны канцэрт «Жывая памяць мінулых гадоў»
- Details
- Створана 08.05.2026 14:11
Урачысты канцэрт «Жывая памяць мінулых гадоў», прымеркаваны да Дня Перамогі, прайшоў 7 мая ў бібліятэцы.
Мерапрыемства сабрала вялікую колькасць гледачоў і стала запамінальнай падзеяй, поўнай эмоцый і падзякі да воінаў і ветэранаў.
Ганаровымі гасцямі канцэрта сталі прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый і былыя непаўналетнія вязні фашызму: старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў г. Віцебска» Аляксандр Шынкарэнка, намеснік дырэктара ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» Ларыса Марковіч, старшыня Чыгуначнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму Лілія Антоненка і былыя непаўналетнія вязні фашызму.
У праграме канцэрта прагучалі патрыятычныя песні аб вайне і Вялікай Перамозе ў выкананні вакальнага калектыву «Натхненне». Цёплыя і выразныя нумары дапоўнілі выступленні танцавальнага калектыву «Танчым разам» пад кіраўніцтвам валанцёра Глафіры Мельнікавай, які выканаў знакаміты «Вальс Победы». Асоба кранальнае ўражанне зрабіла тэатралізаваная пастаноўка «А зоры тут ціхія» ад калектыву «Возрасту, браво!», якая выклікала ў гледачоў моцныя эмоцыі.
Завяршылася мерапрыемства сумесным выкананнем песні «День Победы», якое аб'яднала ўсіх удзельнікаў і гасцей канцэрта ў пачуцці павагі і падзякі да подзвігу продкаў.


































