
У бібліятэцы прайшла бясплатная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 08.05.2026 15:01
Важная сацыяльная акцыя — бясплатная індывідуальная кансультацыя па натарыяльных пытаннях прайшла ў абласной бібліятэцы напярэдадні Дня Вялікай Перамогі.
Мерапрыемства, закліканае павысіць прававую дасведчанасць і абараніць інтарэсы грамадзян, традыцыйна запатрабавана ў нашых чытачоў.
Сваімі ведамі і вопытам падзялілася натарыус Майя Грэнь, якая падрабязна растлумачвала наведвальнікам складаныя моманты натарыяльнага заканадаўства, адказвала на пытанні і дапамагала разабрацца ў індывідуальных сітуацыях. Удзельнікі атрымалі каштоўныя рэкамендацыі, якія дазволяць прымяняць новыя веды на практыцы.
У рамках сустрэчы Юлія Дзірко, прадстаўнік Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці, расказала аб даступных спосабах атрымання актуальнай прававой інфармацыі. Яна прадэманстравала, як лёгка і эфектыўна можна карыстацца дзяржаўнымі анлайн-рэсурсамі, такімі, як Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь і Прававы форум Беларусі.
Бясплатныя індывідуальныя кансультацыі па натарыяльных пытаннях не толькі аказваюць рэальную дапамогу жыхарам горада, але і падкрэсліваюць важнасць прававой граматнасці ў сучасным грамадстве. Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў на пастаяннай аснове дапамагае чытачам бібліятэкі своечасова атрымліваць неабходныя веды і падтрымку па прававых пытаннях.


































