
Віцебск: вогненныя гады
- Details
- Створана 11.05.2026 15:01
Напярэдадні Дня Перамогі 7 мая ў абласной бібліятэцы прайшла інтэрактыўная інтэлектуальная гульня, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікамі сталі навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна, якія падзяліліся на каманды і прайшлі некалькі тэматычных раундаў.
Інтэрактыўная інтэлектуальная гульня «Віцебск: вогненныя гады» – гэта не проста пытанні і адказы. Гэта магчымасць прайсці шляхам віцяблян ад першых бамбардзіровак да вызвалення, успомніць імёны і подзвігі падпольшчыкаў, партызан і тых, хто выжыў у тыя вогненныя гады.
Інтэрактыўны фармат дапамог зрабіць гульню жывой і дынамічнай: каманды выбіралі катэгорыі, зараблялі балы. Самыя складаныя заданні патрабавалі не проста ведання фактаў, а логікі і ўмення працаваць у групе.
Па выніках гульні журы вызначыла пераможцаў, але галоўным вынікам стала тое, што хлопцы і дзяўчаты яшчэ раз усвядомілі: «Ніхто не забыты і нішто не забыта».


































