
Аркадзь Падліпскі. Прэзентацыя кнігі «Улицы Витебска»
- Details
- Створана 13.05.2026 11:45
Прэзентацыя першай часткі кнігі «Улицы Витебска» адбылася 12 мая ў абласной бібліятэцы ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
Выданне з'яўляецца працягам серыі кніг Аркадзя Падліпскага, прысвечаных нашаму гораду. У 2006 годзе выйшла кніга пра мемарыяльныя дошкі «Доски, берегущие память», у 2015 – кніга пра помнікі і памятныя месцы «В граните и бронзе», з 2017 года выходзіць серыя кніг «Биография витебского дома».
У першай частцы кнігі расказваецца пра ўтварэнне вуліц горада, пра цікавыя падзеі, звязаныя з пэўнымі вуліцамі, пра людзей, у гонар якіх названы вуліцы Віцебска. У час прэзентацыі Аркадзь Міхайлавіч узгадаў «самыя-самыя» віцебскія вуліцы: доўгія і кароткія, тыя, што часцей за ўсіх перайменоўваліся, расказаў пра першы транспарт, што з'явіўся на вуліцах горада, пра вуліцы з назвай «Віцебская» ў розных гарадах.
Новая кніга Аркадзя Падліпскага ўжо паступіла ў аддзелы абанемента і краязнаўства абласной бібліятэкі.


































