
Навукова-практычны вэбінар «Рэгіянальныя асаблівасці эканоміка-прававой асветы ў сучасных умовах»
- Details
- Створана 15.05.2026 10:15
Напярэдадні Года прававой асветы (2027), афіцыйна аб'яўленага Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД, Чэлябінская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі арганізавалі навукова-практычны вэбінар «Рэгіянальныя асаблівасці эканоміка-прававой асветы ў сучасных умовах».
На мерапрыемстве былі разгледжаны асноўныя вектары развіцця Цэнтраў прававой інфармацыі бібліятэк і іх узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі ўлады і грамадскімі інстытутамі па праблемах павышэння прававой культуры і фінансавай граматнасці насельніцтва.
У вэбінары прынялі ўдзел супрацоўнікі рэгіянальных Цэнтраў сацыяльна значнай інфармацыі Паўднёвага Урала і Луганскай Народнай Рэспублікі, а таксама супрацоўнікі Публічных цэнтраў прававой інфармацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь.
Даклад і прэзентацыю на тэму «Аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў Віцебскай абласной бібліятэкі – прастора прававых ведаў» прадставіла загадчыца аддзела Ірына Наварэнка.


































