
Выпускны праекта «Правазнайка»
- Details
- Створана 15.05.2026 10:37
Выпускны праекта «Правазнайка» адбыўся 14 мая ў абласной бібліятэцы.
За тры гады навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Віцебска імя Ф. Ц. Блахіна наведалі мноства цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў у аддзеле прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, а таксама сустрэч з экспертамі.
Паспяховае завяршэнне праекта «Правазнайка» – гэта важнае дасягненне для ўсіх яго ўдзельнікаў. Дзеці заўсёды адрозніваліся актыўнасцю, мэтанакіраванасцю і дапытлівасцю. Дзякуючы праекту яны навучыліся разумець свае правы і абавязкі, паважаць закон і быць адказнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Знаёмства з асновамі прававых ведаў з ранняга ўзросту дапамагае дзецям больш упэўнена адчуваць сябе ў сучасным свеце, фарміруе прававую культуру і закладвае падмурак для будучага ўсвядомленага выбару. Праект «Правазнайка» даказвае, што такія ініцыятывы неабходны для выхавання дасведчанага і адказнага пакалення.


































