
Пра «Свет у жаночым вымярэнні» у фармаце адкрытага мікрафона
- Details
- Створана 22.05.2026 10:29
У рамках Года беларускай жанчыны 20 мая ў абласной бібліятэцы прайшла сустрэча ў фармаце адкрытага мікрафона, прысвечаная жаночаму свету – шматграннаму, глыбокаму і надзіва рознаму.
Мерапрыемства аб'яднала тры зусім розныя, але такія сугучныя творчыя сусветы, – мастацтва, дызайн, паэзію.
Пра «Свет у жаночым вымярэнні» разважалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў са Святланай Урублеўскай, дацэнтам кафедры дызайну і моды УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», Аленай Крывенькай, старшым навуковым супрацоўнікам філіяла «Мастацкі музей» УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», Аленай Крыклівец, прафесарам кафедры беларускай і рускай філалогіі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», доктарам філалагічных навук, членам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Дзякуем усім, хто прыйшоў. Тым, хто маўчаў і слухаў. Тым, хто адважыўся ўзяць мікрафон і задаць пытанне. І, вядома, тром гераіням за тое, што паказалі, наколькі свет жанчыны бясконцы, шматгранны і маляўнічы.


































