
Права вачыма дзяцей: выстава дзіцячай творчасці
- Details
- Створана 29.05.2026 08:33
Выстава дзіцячых малюнкаў «Права вачыма дзяцей», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, адкрылася 27 мая ў фае 2-га паверха абласной бібліятэкі.
Экспазіцыя арганізавана сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Праект закліканы нагадаць аб важнасці ўсебаковай падтрымкі, клопату і стварэнні бяспечных умоў для развіцця падрастаючага пакалення.
Юныя мастакі розных узростаў падрыхтавалі маляўнічыя работы аб правах і абавязках дзіцяці, а таксама аб падтрымцы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Аўтары прадэманстравалі на дзіва дакладнае разуменне важнасці законаў у нашым жыцці. Усе малюнкі атрымаліся неверагодна сакавітымі, жывымі, выразнымі і напоўненымі глыбокім сэнсам.
Запрашаем чытачоў, жыхароў і гасцей Віцебска наведаць экспазіцыю, падтрымаць творчасць юных аўтараў і паглядзець на сур'ёзныя прававыя пытанні дзіцячымі вачыма.
Выстава адкрыта з 27 мая па 8 чэрвеня. Уваход вольны.


































