
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка»
- Details
- Створана 02.06.2026 09:38
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 28 мая ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная творчасці Іагана Себасцьяна Баха, Пятра Ільіча Чайкоўскага, Фрэдэрыка Шапэна, Франца Шуберта, а таксама таксама творам самога лектара.
Гэты вечар стаў сапраўдным падарожжам скрозь эпохі і стылі, якое дазволіла слухачам адчуць усю глыбіню і прыгажосць музычнага мастацтва. Аматары музыкі даведаліся цікавыя факты з жыцця кампазітараў, сакрэты творчага працэсу і асаблівасці музычнай мовы іх твораў.
Лекцыя суправаджалася праслухоўваннем музычных фрагментаў, якія, сціраючы грані паміж стагоддзямі, дарылі слухачам жывое суперажыванне. Гэтая сустрэча, напоўненая гармоніяй, стала сапраўдным святам для знатакоў класічнай музыкі і для ўсіх, хто цікавіцца мастацтвам.


































