
Адкрыццё выставы «Творчы квадрацік-2026»
- Details
- Створана 05.06.2026 08:43
4 чэрвеня ў абласной бібліятэцы адкрылася выстава «Творчы квадрацік-2026».
Сваю творчасць прадставілі навучэнцы адукацыйнага цэнтра «АРТ-квадрат», які працуе пры мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава.
Педагогі цэнтра праз творчасць развіваюць не толькі мастацкія навыкі, але і дапамагаюць фарміраваць асобу, вучаць бачыць прыгажосць у навакольным свеце. Кожны малюнак – гэта ўнікальная гісторыя, эмоцыя і фантазія, якія знайшлі сваё адлюстраванне на паперы. Экспазіцыя размясцілася ў фае 3-га паверха і будзе адкрыта да 30 чэрвеня.
Запрашаем усіх на выставу за натхненнем і пошукам уласных творчых праектаў. Няхай кожны адчуе радасць і свабоду, якія дорыць мастацтва.


































