
«Памяць у імя будучыні»
- Details
- Створана 18.06.2026 13:21
22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У рамках Адзінага дня інфармавання, прысвечанага 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян нагадала, што ў Беларусі распрацавана нацыянальная канцэпцыя айчыннай гісторыі, заснаваная на навукова абгрунтаваных фактах і падзеях. Гэтая канцэпцыя падкрэслівае непарыўнасць гістарычнага працэсу, станаўленне і развіццё беларускага этнасу, а таксама фармаванне яго дзяржаўнасці.
Загадчык аддзела прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў Ірына Наварэнка адзначыла, што абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь падкрэслівае значнасць гістарычнага мінулага беларускага народа, а артыкул 15 гарантуе захаванне гістарычнай праўды пра гераічны подзвіг беларусаў у гады вайны.
Бібліятэкі па ўсёй краіне праводзяць актыўную работу па ўшанаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Яны супрацоўнічаюць з беларускімі вучонымі-гісторыкамі, архівістамі, краязнаўцамі і моладдзю, пастаянна актуалізуючы даныя пра падзеі тых гадоў на аснове інфармацыі, атрыманай Генеральнай пракуратурай у ходзе расследавання крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа. Гэта дазваляе глыбей зразумець трагічныя падзеі тых гадоў і іх уплыў на лёсы людзей.
Памяці пра падзеі вайны прысвечаны творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, даследаванні гісторыкаў, артыкулы і публікацыі ў перыядычных выданнях. У Віцебскай абласной бібліятэцы дзейнічаюць тэматычныя кніжныя выставы: «Не згасае памяці агонь» (аддзел прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў), «Выстаялі і перамаглі» (аддзел краязнаўства), «Так пачалася вайна» (дзіцячы аддзел) і «Урокі вайны: дзень памяці і смутку» (аддзел абанемента). На сайце vlib.by размешчаны мультымедыйныя рэсурсы: «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944», які заснаваны на дакументальных крыніцах, і «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён», які расказвае пра Герояў Савецкага Саюза з Віцебшчыны і Смаленшчыны, якія ўдзельнічалі ў вызваленні гэтых абласцей ад фашысцкіх захопнікаў.


































