
«Віцебская школа бокса. Гісторыя ў асобах. Віля Ільчанка»
- Details
- Створана 22.06.2026 13:05
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Віцебская школа бокса. Гісторыя ў асобах. Віля Ільчанка» адбылася ў бібліятэцы 20 чэрвеня.
Аўтар ідэі фільма Эдуард Багданаў і рэжысёр Анжаліка Ганчарова працягнулі абмеркаванне традыцый беларускага бокса, закладзеных Абрамам Брынам і яго вучнямі, сярод якіх Віль Ільчанка, Валерый Кандраценка і Эдуард Янушкоўскі.
Віля Ільчанка – выдатны баксёр і заслужаны трэнер, майстар спорту СССР. Выхаванец унікальнай віцебскай школы бокса, ён заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце СССР у 1961 годзе. Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар'еры Ільчанка прысвяціў сябе трэнерскай дзейнасці, пакінуўшы значны след у гісторыі савецкага і беларускага бокса. Яго выхаванец Вячаслаў Яноўскі стаў першым і адзіным беларускім алімпійскім чэмпіёнам па боксе.
Аматары бокса, трэнеры, былыя спартсмены з вялікай цікавасцю паглядзелі фільм і падзякавалі аўтарам за ўвагу да старонак спартыўнай гісторыі Віцебшчыны і ветэранаў спорту.


































