
Візіт сяброўства: дэлегацыя Архангельскай вобласці наведала Віцебскую абласную бібліятэку
- Details
- Створана 29.06.2026 15:06
У рамках святкавання 82-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Віцебскую абласную бібліятэку наведалі прадстаўнікі дэлегацыі Архангельскай вобласці.
Дырэктар Таццяна Адамян правяла экскурсію для Ганны Сахаравай, намесніка начальніка ўпраўлення культуры Адміністрацыі гарадской акругі «Город Архангельск», Марыны Малахавай, дырэктара муніцыпальнай установы культуры «Архангельский городской культурный центр», і Анжалікі Міхайлавай, намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Віцебска.
Госці з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з фондамі, гісторыяй і сучаснымі магчымасцямі бібліятэкі. Яны высока ацанілі экспазіцыю і дзейнасць выставачнай залы «Ex Libris» і яе ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёна.
У знак умацавання сяброўскіх сувязей і далейшага супрацоўніцтва расійскія калегі паднеслі ў дар абласной бібліятэцы выданні кніг, якія папоўняць яе фонды.


































