
Адкрыццё выставы фатаграфіі Аляксея Ціханава «Обет молчания»
- Details
- Створана 30.06.2026 10:00
Адкрыццё выставы аўтарскай фатаграфіі «Обет молчания» Аляксея Ціханава (г. Масква) і прэзентацыя альбома адбылося ў абласной бібліятэцы 25 чэрвеня ў рамках ХІ Міжнароднага фестывалю фатаграфіі «ФотаКрок імя Сігізмунда Юркоўскага.
Стваральнік і куратар фестывалю Васілій Пруднікаў адзначыў, што фатаграфія Аляксея абсалютная метафізічная. Нягледзячы на прамалінейнасць, кожны кадр дае імпульс да адчування таго, што адбылося, таго, што здарылася за імгненне да здымкі. Гэта вельмі важная якасць твора – паказаць да і пасля. І пры прадстаўленні работ гледачу даецца магчымасць здагадвацца. Маўчанне. Цішыня. Тое, што трэба для засяроджанасці – аўтару пры здымцы, гледачу пры сузіранні.
Фотасерыя – глыбокая філасофская работа, у якой галоўная ідэя заключаецца ў поўнай адмове ад слоў на карысць чыстай візуальнай камунікацыі.
Выстава экспанавалася з 25 па 29 чэрвеня.


































