
Паэтычнае прызнанне Радзіме: у бібліятэцы прэзентавалі новую кнігу да Дня Незалежнасці
- Details
- Створана 06.07.2026 15:52
Літаратурная сустрэча «Нашы вершы табе, Беларусь!», прымеркаваная да галоўнага дзяржаўнага свята краіны – Дня Незалежнасці, адбылася 2 ліпеня ў бібліятэцы. Творчае мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На сустрэчу з чытачамі прыйшлі вядомыя паэты Віцебшчыны, кожны з якіх мае свой унікальны творчы голас. Сваім бачаннем свету з гасцямі падзяліліся Мікалай Намеснікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі, і Васіль Калтуноў – чалавек, які звыкся пакараць вяршыні не толькі ў паэзіі, але і ў жыцці, будучы майстрам спорту па альпінізму.
Галоўнай падзеяй вечара стала прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Васіля Калтунова «Год бэзавага лета». У гэтую кнігу ўвайшлі вершы, народжаныя натхненнем і напоўненыя глыбокім лірызмам, шчырай любоўю да навакольнага свету і радасным адчуваннем жыцця.
Напрыканцы сустрэчы чытачы атрымалі выдатную магчымасць паразмаўляць з аўтарам і атрымаць памятны аўтограф на новым зборніку вершаў.


































