
Адзіны дзень інфармавання «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах»
- Details
- Створана 16.07.2026 11:50
16 ліпеня ў рамках Адзінага дня інфармавання, прысвечанага ўсебаковай бяспецы, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян падкрэсліла, што фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва – адна з ключавых дзяржаўных задач.
Яна адзначыла, што асабістая бяспека кожнага чалавека, дабрабыт грамадства і стабільнае развіццё краіны напрамую залежаць ад узроўню ведаў, адказнасці і ўсвядомленасці грамадзян.
У ходзе мерапрыемства былі закрануты актуальныя тэмы, такія як махлярства, кіберзлачынствы, бяспека ў лесе, дзеянні пры пажары і выкананне правілаў дарожнага руху. Намеснік дырэктара Вольга Камендантава звярнула ўвагу на рызыкі, звязаныя з вадой.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Лебедзева, якія пракаментавалі алгарытм дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях.


































