
Прэзентацыя кнігі «Пётр Губонін: партрэт на фоне эпохі»
- Details
- Створана 22.07.2026 09:03
Творчая сустрэча з дырэктарам Музея бранскіх мецэнатаў, даследчыкам, кандыдатам юрыдычных навук, дацэнтам Бранскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Ірынай Кеня адбылася 20 ліпеня ў абласной бібліятэцы.
Ірына Кеня прадставіла сваё выданне, прысвечанае выбітнаму расійскаму прадпрымальніку і мецэнату Пятру Іонавічу Губоніну. Менавіта пад яго кіраўніцтвам была пабудавана знакамітая Арлоўска-Віцебская чыгунка, якая звязала рэгіёны і дала магутны штуршок іх эканамічнаму развіццю.
У час прэзентацыі кнігі Ірына Аляксееўна расказала прысутным пра тое, як былы прыгонны селянін дзякуючы таленту, працы і ўпартасці прайшоў шлях да двараніна і тайнага саветніка. Асаблівая ўвага нададзена маштабу асобы Губоніна як дабрачынца, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё і асвету краіны. Быў паказаны фільм «Дороги, которые мы выбираем» пра гісторыю Арлоўска-Віцебскай чыгункі, створаны студэнтамі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ірына Кеня перадала свае кнігі ў фонды Віцебскай абласной бібліятэкі і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.


































