
Адзіны дзень інфармавання «Экалагічная культура – адказнасць кожнага»
- Details
- Створана 20.08.2026 13:27
Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны пытанням экалогіі, прайшоў у бібліятэцы 20 жніўня.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што эфектыўнасць экалагічнай палітыкі напрамую залежыць ад асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна і канструктыўнага дыялогу грамадства з дзяржавай. Намеснік дырэктара бібліятэкі Вольга Камендантава падкрэсліла: стварэнне камфортнага і здаровага асяроддзя – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, у рэалізацыі якога актыўна ўдзельнічаюць самі беларусы.
У ходзе сустрэчы былі закрануты важныя тэмы: міжнароднае прызнанне экалагічных дасягненняў нашай краіны, адказнае стаўленне да жывёл як частка агульнай культуры і бягучая экалагічная сітуацыя ў рэгіёне.
Загадчыца юнацкага аддзела Святлана Еленская прадставіла праект «Па старонках Чырвонай кнігі: Віцебская вобласць». Гэта інтэрактыўны рэсурс для дзяцей ад 10 гадоў, над якім зараз працуюць супрацоўнікі бібліятэкі. Праект знаёміць юных чытачоў з гісторыяй Чырвонай кнігі Беларусі і ўнікальнай флорай і фаўнай нашага краю.
У раздзелах «Разгадай прыроду» і «Жывыя радкі» дзеці змогуць не толькі пагуляць у тэматычныя гульні, але і пазнаёміцца з мастацкімі выданнямі беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, у якіх сустракаюцца казкі, вершы, апавяданні і іншыя творы аб ахоўных і знікаючых раслінах і жывёлах.


































