
ХХХIII Дзень беларускага пісьменства
- Details
- Створана 08.09.2026 12:13
5–6 верасня ў г. Касцюковічы адбыўся ХХХIII Дзень беларускага пісьменства.
У рабоце розных пляцовак у час свята прымалі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк Віцебшчыны. На галоўнай пляцоўцы Віцебскай вобласці кніжныя выставы «Жанчыны Беларусі: на далонях веку, на далонях часу», «Беларусь памятае», «Прыдзвінскі край на старонках друкаваных выданняў» прадставіла загадчык аддзела краязнаўства бібліятэкі Ларыса Рагачова. Супрацоўнік Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Іўчанка прыняла ўдзел у арганізацыі выставы «Віцебшчына літаратурная» і прэзентацыях кніг, наладжаных пісьменнікамі Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Вялікую цікавасць выклікалі матэрыялы выставы «Судьба женщины – судьба Родины», прадастаўленыя абласной газетай «Витебские вести».
У павільёне «Музей рэдкай кнігі» загадчык аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі Вольга Лебедзева прэзентавала рэдкія кнігі з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі і Віцебскай духоўнай семінарыі. Супрацоўнікамі Аршанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі была прадстаўлена экспазіцыя «Кабінет Янкі Сіпакова».
На працягу двух дзён увага да прадстаўленых Віцебскай вобласцю экспазіцый не спынялася. На пляцоўках гучалі вершы і песні, была створана сапраўдная святочная атмасфера.


































