
Ажыўшыя старонкі мінулага: праект «Краязнаўчыя сустрэчы» адкрывае сакрэты Віцебска з Валерыем Шышанавым
- Details
- Створана 10.09.2026 13:44
Сустрэча з музейным работнікам, краязнаўцам, вучоным сакратаром Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерыем Шышанавым, прымеркаваная да 60-годдзя даследчыка, адбылася 8 верасня ў рамках праекта «Краязнаўчыя сустрэчы».
Валерый Шышанаў падзяліўся цікавымі знаходкамі, здзейсненымі ім як пры дапамозе архіўных росшукаў, так і з дапамогай пошукавых рэсурсаў у Інтэрнэце. Вынікі сваіх росшукаў Валерый Аляксеевіч рэгулярна агучвае на навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» і публікуе ў аднайменным зборніку. Аэрафотаздымка Віцебска, Здраўнёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны, план г. Віцебска 1904 года, аўтограф Марка Шагала, знойдзеныя з дапамогай старых газет адрасы Пэна ў Віцебску – здзейсненыя мары навукоўца. Наперадзе шмат работы, звязанай з Губернатарскім палацам, і новыя пошукі.
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак падзякаваў Валерыю Шышанаву за знакавыя для горада знаходкі і пажадаў новых захапляльных адкрыццяў. Да добрых пажаданняў далучыліся ўсе ўдзельнікі «Краязнаўчых сустрэч».


































