
Адзіны дзень інфармавання «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару»
- Details
- Створана 10.09.2026 15:04
Адзіны дзень інфармавання «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару» адбыўся 10 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы.
Дырэктар Таццяна Адамян азнаёміла калектыў з ключавымі гістарычнымі момантамі ўз'яднання беларускіх земляў у 1939 годзе і абмеркавала важнасць захавання нацыянальнай самаідэнтычнасці.
Кнігі і дакументы, перыядычныя выданні і мультымедыйныя праекты абласной бібліятэкі дазваляюць захаваць жывую сувязь часоў, зрабіць урокі гісторыі падмуркам для будучыні, якую бібліятэкары і чытачы ствараюць сёння і зараз.
Памятнай даце, якая сімвалізуе непарушнасць межаў і этнічную згуртаванасць беларускай нацыі, прысвечаны выставы ва ўсіх аддзелах абслугоўвання, а 17 верасня запрашаем чытачоў на асветніцкую акцыю «Адна нацыя, адна радзіма» з удзелам прадстаўнікоў упраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.


































