
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 15.09.2026 11:52
Паважаныя калегі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк Беларусі!
Бібліятэкі заўсёды былі крыніцай ведаў і захавальнікамі культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцяў. Сёння гэта не проста ціхія кнігасховішчы, а цэнтры зносін, адукацыі і творчасці.
За кожным поспехам сучаснай бібліятэкі стаіць карпатлівая, высакародная праца яе работнікаў. Прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і высокая культура беларускіх бібліятэкараў заслугоўваюць самай глыбокай павагі.
Жадаем усім супрацоўнікам бібліятэк Віцебскай вобласці і Беларусі моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму, міру і дабрабыту!
Няхай кожны дзень прыносіць вам радасць новых адкрыццяў, а бібліятэчныя залы заўсёды будуць напоўнены ўдзячнымі чытачамі.



































