
Інфаўрок «У гасцях у Каралевы Кніжкі»
- Details
- Створана 16.09.2026 11:28
У рамках святкавання Дня бібліятэк 15 верасня прайшоў інфаўрок «У гасцях у Каралевы Кніжкі» для вучняў 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 імя Ф. Ц. Блахіна, новых удзельнікаў праекту «Правазнайка».
Дзеці даведаліся пра ўзнікненне кнігі, пра самыя цікавыя і незвычайныя бібліятэкі свету, адказвалі на пытанні віктарын і з вялікай цікавасцю знаёміліся з літаратурай з фонду дзіцячага аддзела бібліятэкі.


































