
Навукова-практычная канферэнцыя «Салаўёўскія чытанні-2026»
- Details
- Створана 14.09.2026 11:11
Навукова-практычная канферэнцыя «Салаўёўскія чытанні-2026» прайшла 11 верасня ў абласной бібліятэцы і была прысвечана 100-гадоваму юбілею патрыярха беларускага авангарда – мастака Аляксандра Салаўёва.
Навукова-практычная канферэнцыя «Салаўёўскія чытанні-2026» прайшла 11 верасня ў абласной бібліятэцы і была прысвечана 100-гадоваму юбілею патрыярха беларускага авангарда – мастака Аляксандра Салаўёва. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ўстанова культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску» і Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».
Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (1926–2021) – мастак беларускага мастацтва другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст., жывапісец, графік, сцэнограф. Галоўны мастак Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа (1976–1995). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). У 2016 годзе мастак быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у развіццё мастацтва і культуры Беларусі. Наватарская дзейнасць мастака аказала вялікі ўплыў на фарміраванне мастацкага асяроддзя ў горадзе і адраджэнне авангардызму Віцебскай мастацкай школы.
На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава, дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і начальнік аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Шыянок.
Плённа прайшла работа секцый «Калекцыя жывапісу і графікі А. А. Салаўёва ў музеях Беларусі і прыватных зборах. Эксперыментальная практыка і абстрактнае мастацтва», «Мастацтва Віцебска і Беларусі другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў. Віцебская мастацкая школа: традыцыі і навацыі».
Прагучалі цікавыя выступленні мастацтвазнаўцаў, архівістаў, спецыялістаў сферы культуры і адукацыі з Мінска, Віцебска, Полацка, Оршы і Масквы.


































