
17 верасня – Дзень народнага адзінства
- Details
- Створана 17.09.2026 08:53
Паважаныя чытачы! Дарагія сябры!
Сёння мы адзначаем Дзень народнага адзінства – свята, якое нагадвае нам пра тое, што разам мы здольны на многае!
Гэта не проста дата ў календары, а сімвал нашай сілы, згуртаванасці і павагі да агульнай гісторыі і культуры.
Жадаем вам натхнення для добрых спраў, цяпла ў адносінах і павагі да кожнага, хто побач. Няхай гэты дзень стане стартам для новых здзяйсненняў, якія аб'ядноўваюць нас дзеля міру і дабрабыту.
Беражыце здароўе, верце ў сябе і ганарыцеся тым, што беларусы – адзіны народ з багатай спадчынай і светлай будучыняй! Са святам!


































