
Бясплатная індывідуальная кансультацыя натарыуса
- Details
- Створана 25.09.2026 14:37
Індывідуальная кансультацыя па натарыяльных пытаннях, арганізаваная аддзелам прававой інфармацыі і электронных рэсурсаў, адбылася ў бібліятэцы 24 верасня.
На сустрэчы з натарыусам Ганнай Фёдаравай нашы чытачы змаглі атрымаць бясплатную кваліфікаваную прававую дапамогу. Падчас індывідуальных гутарак спецыяліст не толькі падрабязна адказала на пытанні, якія хвалююць грамадзян, але і дала дакладныя тлумачэнні па афармленні спадчынных правоў, складанні завяшчанняў, дарэнні нерухомасці і іншым актуальным юрыдычным аспектам.
Падобныя сустрэчы праводзяцца ў бібліятэцы на пастаяннай аснове – для нашых чытачоў гэта ўнікальная магчымасць аператыўна і бясплатна атрымаць дапамогу кваліфікаванага спецыяліста ў крокавай даступнасці, разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях і павысіць сваю прававую граматнасць.
Сачыце за анонсамі наступных бясплатных кансультацый на інфармацыйных стэндах, а таксама на афіцыйным сайце бібліятэкі і ў сацыяльных сетках.


































