
Запрашаем на прэзентацыю манаграфіі М. Півавара “Музеі Віцебска на пачатку ХХІ ст.”
- Details
- Створана 27.09.2012 10:33
27 верасня ў 17 гадзін у аддзеле перыядычнай літаратуры адбудзецца прэзентацыя манаграфіі віцебскага краязнаўца, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Мікалая Півавара "Музеі Віцебска на пачатку ХХІ ст."
Манаграфія прысвечана музеям Віцебска пачатку ХХІ стагоддзя. Акрамя нарысу пра станаўленне музейнай справы ў Віцебску ў перыяд з XVIII да пачатку XXI стагоддзя, у выданні прадстаўлена інфармацыя пра больш як за сотню музеяў, экспазіцый і галерэй горада.
Кніга можа быць карыснай і цікавай як для спецыялістаў, так і для жыхароў горада і яго гасцей, якія жадаюць больш ведаць пра гісторыю і культуру Віцебска і Віцебскага рэгіёна.


































