
Бібліяграфічны агляд у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі
- Details
- Створана 27.09.2012 10:18
"Друкаваныя і электронныя даведачныя выданні ў дапамогу сучаснай адукацыі" – назва бібліяграфічнага агляду, які 25 верасня супрацоўнікі агульнай чытальнай залы і аддзела "Электронная чытальная зала" правялі ў Дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" для метадыстаў вучэбна-метадычных кабінетаў.
Мерапрыемства прайшло ў рамках абласнога семінара "Перспектывы развіцця бібліятэчных тэхналогій: стварэнне і выкарыстанне электронных рэсурсаў".






































