
Выстава “Тут – дыханне Песняра: купалаўскія мясціны Беларусі”
- Details
- Створана 27.09.2012 16:33
Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі прадстаўляе чарговую выставу з цыкла "І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы...", прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння волата беларускай літаратуры, народнага песняра Янкі Купалы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 верасня па 2 кастрычніка пад назвай "Тут – дыханне Песняра: купалаўскія мясціны Беларусі".


































