
Тэставы доступ да рускамоўнага праекта «БиблиоРоссика»
- Details
- Створана 27.09.2012 16:39
З 1 па 31 кастрычніка 2012 года ў аддзеле «Электронная чытальная зала» будзе адкрыты бясплатны тэставы доступ да ўнікальнага рускамоўнага праекта «БиблиоРоссика», аўтарам якога з'яўляецца адно з вядучых амерыканскіх выдавецтваў Academic Studies Press (Бостан, ЗША).
На спецыялізаванай электроннай платформе прадстаўлены калекцыі кніг па гуманітарных навуках, якія ўключаюць не толькі класічныя творы, але і апошнія працы на рускай і англійскай мовах. Усе электронныя кнігі ліцэнзаваны прамымі дагаворамі з праваўладальнікамі.


































