
Дзень прававой інфармацыі для студэнтаў юрыдычнага факультэта ВДУ імя П. М. Машэрава
- Details
- Створана 28.09.2012 11:31
27 верасня супрацоўнікі аддзела "Публічны цэнтр прававой інфармацыі" правялі Дзень прававой інфармацыі ў ВДУ імя П. М. Машэрава для студэнтаў 1-га курса юрыдычнага факультэта.
Студэнты былі азнаёмлены з навінкамі ў свеце права: новымі паступленнямі навучальнай і навуковай літаратуры, перыядычнымі выданнямі, актуальнымі нарматыўна-прававымі актамі.






































