
“Я жыву ў Сусвеце…”
- Details
- Створана 28.09.2012 10:58
27 верасня бібліятэкары аддзела дзіцячай літаратуры разам з супрацоўнікамі бібліятэкі імя П. Броўкі арганізавалі сустрэчы з пісьменнікамі з Оршы Галінай і Сяргеем Трафімавымі.
На мерапрыемствы былі запрошаны вучні другіх класаў гімназіі № 8, чацвёртых класаў гімназіі № 5 і СШ № 25. У гульнёвай форме аўтары пазнаёмілі дзяцей са сваёй творчасцю і падарылі закладкі з аўтографамі. У чытальнай зале была аформлена выстава кніг Галіны і Сяргея Трафімавых "Незвычайнае ў звычайным". У падарунак бібліятэкі атрымалі падборку кніг серыі "Рассказы Деда Природоведа".
























































