
Абласны конкурс прафесійнага майстэрства маладых бібліятэчных работнікаў
- Details
- Створана 01.10.2012 16:18
У рамках правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Года кнігі і напярэдадні свята Дня работнікаў культуры 4 кастрычніка ў 11.00 у агульнай чытальнай зале адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, на якім будуць падведзены вынікі Абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства маладых бібліятэчных работнікаў. У рамках святочнай праграмы пройдзе заключны конкурсны этап, узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і заахвочвальнымі прызамі.


































