
Дзень інфармацыі для студэнтаў 5-га курса завочнага аддзялення спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава»
- Details
- Створана 09.10.2012 15:39
4 кастрычніка супрацоўнікамі аддзела «Электронная чытальная зала» быў праведзены Дзень інфармацыі для студэнтаў 5-га курса завочнага аддзялення спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава». У ходзе мерапрыемства студэнтаў азнаёмілі з паслугамі і правіламі карыстання электроннай чытальнай залай, паведамілі пра спецыфіку абслугоўвання карыстальнікаў у аўтаматызаваным рэжыме, прадставілі калекцыю дыскаў па бібліятэчнай справе, а таксама інфармавалі пра базы даных, доступ да якіх прадастаўляецца ў электроннай чытальнай зале.


































