
Бібліяграфічны агляд літаратуры для супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Кастрычніцкага аддзела г. Віцебска
- Details
- Створана 11.10.2012 09:06
10 кастрычніка супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры для супрацоўнікаў Кастрычніцкага аддзела (г. Віцебск) Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Бібліёграф Кацярына Яскевіч пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам народных песняроў Беларусі. Асаблівая ўвага была звернута на цесныя сувязі Я. Купалы і Я. Коласа з Віцебшчынай. Агляд быў прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння славутых беларускіх пісьменнікаў. Прысутным было прапанавана звярнуцца да цыкла віртуальных выстаў, прысвечаных юбілею класікаў айчыннай літаратуры, на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.




































