
З Днём работнікаў культуры Беларусі!
- Details
- Створана 12.10.2012 14:31
Дзень работнікаў культуры Беларусі з'яўляецца прафесійным святам для больш чым 60 000 чалавек. У сістэме Міністэрства культуры працуе 135 музеяў, каля 4 000 бібліятэк, 27 дзяржаўных тэатраў. Свята аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных накірункаў культурнай дзейнасці, якія карпатліва працуюць дзеля ўвасаблення ідэй дабра і духоўнасці і памнажэння нацыянальнага гісторыка-культурнай спадчыны.
Станоўчыя эмоцыі неабходныя не толькі прыхільнікам таленту акцёраў, рэжысёраў, музыкаў, танцораў, кіраўнікоў народных і ўзорных калектываў, але і самім стваральнікам прыгажосці і цудоўнага настрою. Таму ў э гэты дзень хочацца павіншаваць усіх работнікаў культуры з прафесійным святам, выказаць ім шчырую павагу і ўдзячнасць за іх працу, пажадаць творчага натхнення і добрага настрою.



































