
Мастацкая выстава Алега Кастагрыза
- Details
- Створана 01.04.2008 22:00
1 красавіка ў фае бібліятэкі адбылося адкрыццё мастацкай выставы Алега Кастагрыза, старэйшага выкладчака кафедры выяўленчага мастацтва УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”.
Алег Данілавіч нарадзіўся ў г. Кабулецi (былая Аджарская ССР). Але беларускія карані яго маці прывялі будучага мастака ў Віцебск, дзе ён скончыў сярэднюю школу, мастацка-графічны факультэт педагагічнага інстытута, стаў выкладчыкам, мастаком. На выставе прадстаўлены 15 акварэлей мастака, у якіх аддаецца перавага рамантычным, міфалагічным вобразам. Творы мастака маюць глыбокі філасофскі смысл. На адкрыцці выставы прысутнічалі і выступілі мастакі, выкладчыкі універсітэта, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі суполкі “Віцебская акварэль”, студэнты, прыхільнікі творчасці мастака.
Адкрыццё выставы падрыхтавана аддзелам літаратуры па мастацтву. Выстава будзе працаваць на працягу месяца.



































