
200 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Details
- Створана 05.02.2008 06:39
4 лютага спаўняецца 200 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
“Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы” – гэта першая выстава цыкла “Са шчодрай нівы Дудара” да 200 годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча, якая размешчана ў аддзеле беларускай літаратуры. На выставе прадстаўлены матэрыялы пра розныя перыяды жыцця творцы, пра яго знакамітых сваякоў, звесткі пра цікавыя архіўныя знаходкі...
Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,
Што швейцарскія горы, старыя Афіны.
Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,
Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!
Тут прывольна і ўтульна на ўлонні прыроды!
Тут і птушкі спяваюць прыгожа заўсёды!
Тут і сонца на свет весялей паглядае!
І любоў гарачэй тут у сэрцах палае!
Тут, як пройдзе зіма, час к нам вернецца весні,
Заспявае жаўрук свае звонкія песні,
Ветрык з поля раптоўна лагодна павее,
Малады скача з радасці, дзед маладзее!
Тут нявеста, што болей не знойдзеш вярнейшай!
Тут дзяўчына, што ў свеце няма прыгажэйшай.
Тут ёсць праўда і шчырасць, тут людзі з душою!
Тут бацькоў маіх прах пад сырою зямлёю!
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


































