
Да юбілею Янкі Маўра
- Details
- Створана 13.05.2008 11:13
Да такіх кніг, якія адкрываюць чытачу свет і людзей і абуджаюць творчую фантазію, належаць кнігі Янкі Маўра.
Алесь Якімовіч
125-гадовы юбілей заснавальніка навукова-папулярнага і прыгодніцкага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра адзначаны ў аддзеле беларускай літаратуры выставай. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены цікавыя выданні розных год, крытычныя артыкулы, фотаздымкі. За 45 год пісьменніцкай дзейнасці Янка Маўр стварыў творы, якія карыстаюцца ў чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Як сказаў Артур Вольскі: "Ёсць творы, прачытаўшы якія ў дзяцінстве, помніш іх усё жыццё". Будзем знаёміцца з гэтай каштоўнасцю, словам Маўра, з удзячнасцю ўспамінаючы выдатнага, мудрага, душэўнага чалавека, нястомнага рамантыка-летуценніка.


































