
Творчы вечар Франца Сіўко
- Details
- Створана 14.05.2008 11:13
13 мая ў аддзеле беларускай літаратуры адбыўся творчы вечар нашага земляка празаіка, публіцыста Франца Сіўко. Франц Іванавіч – аўтар шасці кніг прозы, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. На вечары ён прадставіў увазе прысутных сваю апошнюю кнігу "Дзень Бубна", якая выйшла ў свет якраз да юбілею аўтара. Менавіта пра гэты твор, а таксама пра сваё месца ў літаратуры, пра стан беларускай мовы распавёў гаворку Франц Іванавіч.

Франц Сіўко выкладае беларускую мову ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце, і прысутных прыемна ўразіла выступленне студэнтаў гэтай установы, якія віншавалі свайго выкладчыка музыкай, спевамі, а таксама цудоўным майстэрскім чытаннем урыўкаў з яго твораў. Да віншаванняў таксама далучыліся пісьменнікі, мастакі, выкладчыкі, настаўнікі, бібліятэкары, былыя вучні Франца Іванавіча.



































