
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей
- Details
- Створана 30.05.2008 13:33
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у аддзеле беларускай літаратуры падрыхтавана выстава "З ЧАГО ЧАЛАВЕК ПАЧЫНАЕЦЦА".
Самыя спеўныя птушкі –
У дзяцінстве.
Самае высокае жыта –
У дзяцінстве.
Самыя духмяныя травы –
У дзяцінстве.
Самыя дзівосныя казкі –
У дзяцінстве.
Самыя салодкія сны –
У дзяцінстве.
Самыя светлыя мроі –
У дзяцінстве.
Самыя праўдзівыя словы –
У дзяцінстве.
Самыя надзейныя сябры –
У дзяцінстве.
Як шкада, што зразумеў я гэта,
Калі стаў дарослым.
Змітрок Марозаў


































