
Добрая кніга замест горкай пілюлі
- Details
- Створана 29.12.2011 11:59
Вынікам дабрачыннай акцыі "Добрая кніга замест горкай пілюлі", якая стартавала 1 снежня ў аддзеле дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і правадзілася пры падтрымцы абласной арганізацыі "Беларускі саюз жанчын", стала прерадача кніг у Віцебскую абласную клінічную бальніцу з самымі шчырымі словамі да маленькіх пацыентаў шчасця, дабрыні і хуткага выздараўлення.
Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі супрацоўнікі і чытачы Віцебскай абласной бібліятэкі, а таксама ўсе, хто пажадаў падараваць дзецям, якія засталіся напярэдадні навагодніх святаў у бальніцы, радасць ад зносін з добрай кнігай. У выніку акцыі было сабрана больш за 120 кніг для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
28 снежня кнігі былі перададзены ў бальніцу старшынёй абласной арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" Л. К. Аленскай, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Т. М. Адамян, загадчыцай аддзела дзіцячай літаратуры Т. М. Лузан.








































